
25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка праводзіць анкетаванне сярод атрымальнікаў і адпраўшчыкаў грузаў чыгуначным транспартам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.
Анкетаванне праводзіцца "ў мэтах удасканалення сістэмы абслугоўвання кліентаў, вывучэння меркавання грузаадпраўшчыкаў па пытаннях прадастаўлення транспартна-лагістычных паслуг, а таксама вызначэння і вырашэння праблемных пытанняў".
Анкета размешчана на афіцыйным сайце БЧ. Прапануецца ацаніць узровень абслугоўвання кліентаў, пакінуць прапановы па яго паляпшэнні, а таксама паведаміць спецыялістам службы грузавой работы і знешнеэканамічнай дзейнасці упраўлення БЧ аб пытаннях, якія патрабуюць вырашэння, для арганізацыі перавозкі.
"Усе звароты будуць разгледжаны ў самыя кароткія тэрміны, а грузаадпраўшчыкам і грузаатрымальнікам аказана ўсебаковае садзейнічанне ў вырашэнні ўзнікаючых пытанняў", - падкрэслілі ў БЧ.-0-