ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 28 студзеня 2023
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 снежня 2022, 16:06

Баравік: Беларусь і Расія павінны забяспечыць эфектыўную інфармбяспеку

Вадзім Баравік. Фота з архіва
Вадзім Баравік. Фота з архіва

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі - адна з галоўных задач Саюзнай дзяржавы ў эпоху сучасных гібрыдных выклікаў. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў палітолаг Вадзім Баравік.

На думку субяседніка, цяпер назіраецца вострая фаза гібрыднай вайны супраць Саюзнай дзяржавы. Сілы спецыяльных псіхалагічных аперацый іншых дзяржаў праводзяць пэўную работу ў мэтах уздзеяння на грамадзян Беларусі і Расійскай Федэрацыі. "У тым ліку на фарміраванне пэўных настрояў у грамадстве. Ажыццяўляюцца розныя атакі. Прычым яны вядуцца па розных напрамках - з грамадскай думкай, а таксама ўзлом баз даных, атрыманне доступу да рознай інфармацыі, узлом інтэрнэт-рэсурсаў. Гэта комплексная работа, накіраваная на падрыў розных сістэм бяспекі", - адзначыў палітолаг.

Ён звярнуў увагу, што такім працэсам неабходна эфектыўна процідзейнічаць усімі існуючымі спосабамі. У тым ліку шляхам работы з грамадзянамі.

"У спецслужбаў Саюзнай дзяржавы для гэтага ёсць усе сродкі, у тым ліку тэхнічныя, - лічыць Вадзім Баравік. - Выкарыстоўваючы сумены вопыт і намаганні, мы павінны гэтаму процідзейнічаць, удзяляючы асаблівую ўвагу пытанням далучэння нашых грамадзян. Чалавек, які знаходзіцца на пэўнай пасадзе, можа падпасці пад дэструктыўны ўплыў і выдаць канфідэнцыяльную інфармацыю. Неабходна працаваць з нашымі людзьмі, каб такога не здаралася. У тым ліку ў інфармацыйным і прававым полі. Гэта пытанне вельмі актуальнае. Хто валодае інфармацыяй, той валодае сусветам".

У той жа час важна разумець, што ў апанентаў таксама хапае сродкаў і кампетэнцый для правядзення аперацый у галіне інфармацыйнай бяспекі.

"Мы павінны гэта разумець, улічваць пагрозы і эфектыўна працаваць", - рэзюмаваў Вадзім Баравік.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі