ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 10 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 сакавіка 2023, 16:28

Багданаў: у Пасланні Прэзідэнта ў фокусе ўвагі будзе выкананне сацкантракта паміж уладай і народам

Аляксей Багданаў. Фота з архіва
Аляксей Багданаў. Фота з архіва

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту ў фокусе ўвагі будзе выкананне сацыяльнага кантракта паміж уладай і народам. Такое меркаванне выказаў журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Заўсёды цікава пачуць меркаванне кіраўніка дзяржавы па ўсіх пытаннях. Што датычыцца сферы МАРГ, у мінулым годзе Прэзідэнтам было дадзена важнае даручэнне забяспечыць увядзенне новай сістэмы цэнавага рэгулявання. Сістэма ўведзена і даказала сваю эфектыўнасць, даручэнне выканана. Упэўнены, што выкананне сацыяльнага кантракта паміж уладай і народам і цяпер будзе ў фокусе ўвагі Прэзідэнта нашай краіны", - адзначыў Аляксей Багданаў.

Як паведамлялася, пастановай урада нумар 713 у мінулым годзе было ўведзена рэгуляванне цэн на тавары ўсёй спажывецкай карзіны - як айчынныя, так і імпартныя. Сістэма карэкціравалася з улікам практыкі прымянення для забеспячэння эфектыўнай работы суб'ектаў гаспадарання. Прынятыя меры па рэгуляванні цэн далі магчымасць істотна запаволіць інфляцыйныя працэсы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі