ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 ліпеня 2022, 18:00

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 3 ліпеня з-за спёкі і навальніц

2 ліпеня, Мінск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 3 ліпеня з-за спёкі і навальніц, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна па заходняй палавіне краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у многіх раёнах па захадзе Беларусі чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ў начны час будзе вагацца ад 13 да 19 цяпла, а днём - ад плюс 27 да 32 градусаў. У заходніх раёнах слупок тэрмометра днём падымецца да 24-26.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі