ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 чэрвеня 2021, 17:38

Андрэйчанка: памяць - гэта пастаяннае абавязацельства пакаленняў

Уладзімір Андрэйчанка
Уладзімір Андрэйчанка

18 чэрвеня, Полацк /Кар. БЕЛТА/. Памяць - гэта пастаяннае абавязацельства пакаленняў, гісторыю вайны нельга забываць, заявіў у час акцыі ва "Урочышчы Пяскі" да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер ніжняй палаты парламента адзначыў, што памяць аб тых пакутах, якія давялося вынесці беларусам у гады фашысцкай акупацыі, - гэта пастаянны і нясцерпны боль. "Але пакуль мы яго адчуваем, мы застаёмся людзьмі. Памяць - гэта пастаяннае абавязацельства пакаленняў. Нам гавораць сёння: давайце ўсё забудзем, але гісторыя - гэта не нейкая цацка, з якой можна гуляць, як захочацца, якую можна скажаць. Не, гісторыя вечная - існуе справядлівасць, факты і доказы. Калі мы забудзем мінулае, на жаль, мы можам у яго вярнуцца. Гэтага нельга дапусціць. Мы павінны захаваць памяць аб мінулым, каб прадаўжаць дыялог з сучаснасцю і забяспечыць будучыню", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

"Урочышча Пяскі" - гэта сведчанне той страшнай трагедыі, якая разгарнулася ў самым цэнтры Еўропы, забываць пра якую мы не маем права. Генацыд супраць беларускага народа - адна з самых чорных і ганебных старонак у навейшай сусветнай гісторыі. "Ніякага забыцця і даравання гэтым злачынствам быць не можа. Памяць аб цяжкіх выпрабаваннях, якія выпалі на долю нашых бацькаў і дзядоў, напоўнена болем і смуткам, але адначасова і гонарам за тых, хто зрабіў усё магчымае і немагчымае, каб гэта вайна скончылася перамогай", - адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Наш народ не толькі выстаяў, адрадзіў краіну, мы паказалі права на свабоду і незалежнасць. Абавязак усіх пакаленняў - берагчы гэту зямлю. "Некаму гэта сёння не падабаецца. Цяперашнія паслядоўнікі нацыстаў і іх памагатых спрабуюць збіць людзей з толку. У першую чаргу маладых, не падужэлых і не загартаваных. Абяцаючы ім лёгкія грошы і салодкае жыццё. Трывалы толькі той дабрабыт, які створаны ўласнымі рукамі, таму нам нельга ўступаць пазіцыі. Патрэбна пастаянная сумесная работа ўсіх дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў. Мабыць, мы нешта ўпусцілі ў мінулым, але мы ўсведамляем гэту праблему. Мы павінны рабіць усё, каб нашы дзеці маглі прадаўжаць верыць у тыя ж каштоўнасці, якія былі важнымі для нас", - дадаў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, у сучасных умовах важны адзінства і кансалідацыя ўлады і народа. Спікер парламента выказаў падзяку ўсім, хто ўдзельнічаў у стварэнні мемарыяла і даглядае яго.

Сёння ў Полацку на мемарыяльным комплексе "Урочышча Пяскі" прайшла акцыя "Памяццю і смуткам свет пераможа вайну" да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У ёй прынялі ўдзел сотні людзей - дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі органаў улады, кіраўнікі ўсіх рэлігійных канфесій, замежных дыпламатычных місій, арганізацыі і грамадзяне, якія ўнеслі ўклад у будаўніцтва мемарыяла. У час акцыі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін асвяціў капліцу на мемарыяле ў гонар святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца.

"Урочышча Пяскі" - масавае пахаванне часоў Вялікай Айчыннай вайны побач са Спаса-Ефрасіннеўскім манастыром у Полацку. У гады акупацыі тут размяшчаўся нямецкі перасыльны лагер для савецкіх ваеннапалонных Дулаг-125. Сюды ж прывозілі расстраляных і павешаных з грамадзянскага лагера, закопвалі зняволеных гарадской турмы і гестапа. На месцы былога лагера пахаваны дзясяткі тысяч ахвяр нацызму. У 2020 годзе тут адкрылі мемарыял.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі