ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 1 ліпеня 2022
Мінск Малавоблачна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 мая 2022, 16:43

Алею ў памяць мітрапаліта Філарэта заклалі ў Гомельскім раёне

Фота з архіва
Фота з архіва

18 мая, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Алею ў памяць мітрапаліта Філарэта заклалі ў Гомельскім раёне, паведамілі БЕЛТА ў Гомельскім райвыканкаме.

Так увекавечылі памяць выдатнага іерарха, які ўнёс вялікі ўклад у духоўнае адраджэнне і развіццё беларускага грамадства. Праваслаўны царкоўны дзеяч, ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт узначальваў Беларускую праваслаўную царкву больш за 30 гадоў.

Месца для алеі выбрана невыпадкова. Саджанцы размясцілі каля Свята-Екацярынінскай царквы, якую мітрапаліт Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі асвяціў у 1989 годзе.

Дрэўцы - маладыя бярозкі і елачкі - пасадзілі епіскап Светлагорскі, вікарый Гомельскай епархіі Амвросій, духавенства Гомельскага раёна і мясцовыя жыхары.

"2022 год праходзіць у Беларусі пад знакам Года гістарычнай памяці. І Беларуская праваслаўная царква адзначае 1030-годдзе праваслаўя на Беларусі. Мы ўспамінаем нашых падзвіжнікаў, людзей, якія з'яўляюцца для нас прыкладам жыцця. Наш першы патрыяршы экзарх Філарэт, які ў мінулым годзе пайшоў з жыцця, адзін з такіх людзей. Ён вельмі шмат зрабіў для праваслаўя на Беларусі, для самой краіны, для адраджэння духоўнасці. І алея будзе нагадваць нам аб тым, што мы павінны рабіць дабро. Як гаварыў мітрапаліт Філарэт, не забывайце аб тым, што праз дабро, любоў і мір, які кожны з нас стварае ў сваім сэрцы, мы нясём святло ў гэты свет", - падкрэсліў епіскап Светлагорскі, вікарый Гомельскай епархіі Амвросій.

За 35-гадовы перыяд знаходжання мітрапаліта Філарэта на чале Беларускага Экзархата былі адроджаны гістарычныя і заснаваны новыя праваслаўныя епархіі. Адкрыты 24 жаночыя і 10 мужчынскіх манастыроў. У некалькі разоў павялічылася колькасць праваслаўных прыходаў, пабудаваны сотні новых і адноўлены многія разбураныя храмы і царкоўныя будынкі.

"Знакавай падзеяй навейшага этапу царкоўнага жыцця ў Беларусі стала аднаўленне крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай. Асвечаная ў 1997 годзе святыня стала сапраўды сімвалам духоўнага адраджэння беларускіх зямель. За гэтыя гады па благаславенні Экзарха адноўлена сярэбраная рака для мошчаў прападобнай Ефрасінні Полацкай, убачыла свет факсімільнае выданне рукапіснага Слуцкага Евангелля, помніка XVI стагоддзя", - нагадалі ў Беларускай праваслаўнай царкве.

Гэтымі днямі помнік першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту адкрылі ў Мінску. Бронзавы манумент узвышаецца каля цэнтральнага ўвахода ў Святадухаўскі Кафедральны сабор. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі