.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2021, 16:11

АДКБ правяла кансультацыі па падрыхтоўцы сістэмы калектыўнай бяспекі на 2022 год

Фота з архіва
Фота з архіва

27 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. На базе Аб'яднанага штаба Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў рэжыме відэаканферэнцыі 26-27 студзеня адбыліся кансультацыі па праекце плана сумеснай падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ на 2022 год, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар штаба Уладзіслаў Шчагрыковіч.

"З улікам прапаноў прадстаўнікоў зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў дзяржаў - членаў АДКБ абмеркаваны камандна-штабныя, спецыяльныя і сумесныя вучэнні з сіламі і сродкамі разведкі, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, з калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання, калектыўнымі авіяцыйнымі сіламі, міратворчымі сіламі АДКБ, а таксама з калектыўнымі сіламі хуткага разгортвання Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёна, - праінфармаваў прэс-сакратар. - Разгледжаны пытанні правядзення трэніровак аператыўнага складу Цэнтра крызіснага рэагавання АДКБ і нацыянальных органаў, упаўнаважаных на ўзаемадзеянне з ім, мерапрыемствы сумеснай падрыхтоўкі ваенных кадраў і міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва з дзяржавамі, якія не з'яўляюцца дзяржавамі - членамі АДКБ, і іншымі міжнароднымі арганізацыямі".

Мерапрыемства адбылося пад агульным кіраваннем выконваючага абавязкі начальніка Аб'яднанага штаба АДКБ генерал-маёра Сяргея Купрыка. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Сакратарыята і Аб'яднанага штаба АДКБ.

"Мерапрыемствы, прадугледжаныя планам, накіраваны на павышэнне гатоўнасці сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ да выканання задач па прызначэнні. Сумесная плённая работа дала магчымасць выпрацаваць узгодненыя пазіцыі па ўсіх разгледжаных пытаннях. Абмеркаваны ўсе прапановы і заўвагі, што паступілі па праекце плана ад міністэрстваў і ведамстваў дзяржаў - членаў АДКБ, змест дакумента дапрацаваны", - адзначыў, падводзячы вынікі, генерал-маёр Сяргей Купрык.

Узгоднены праект дакумента Аб'яднаны штаб АДКБ накіруе на разгляд Пастаяннага савета АДКБ для прыняцця рашэння аб далейшым яго накіраванні ў дзяржавы - члены арганізацыі на ўнутрыдзяржаўнае ўзгадненне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі