ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2022, 18:28

Абстаноўку з узгараннямі ў прыродных экасістэмах абмеркавала камісія па надзвычайных сітуацыях

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Рэспубліканскім цэнтры кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі адбылося пасяджэнне Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Сівака. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС.

Сярод разгледжаных пытанняў - рэалізацыя мер па стабілізацыі абстаноўкі з узгараннямі ў прыродных экасістэмах, рэалізацыя Нацыянальнай стратэгіі па зніжэнні рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у краіне на 2019-2030 гады, а таксама абмеркаванне і зацвярджэнне плана работы камісіі на 2-е паўгоддзе 2022 года.

У рабоце камісіі прынялі ўдзел першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў, намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Андрэй Юржыц, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў.

Адкрываючы пасяджэнне, Анатоль Сівак падкрэсліў, што рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання штогод праводзяць неабходны комплекс мерапрыемстваў па недапушчэнні пажараў у прыродных экасістэмах.

З дакладам па стабілізацыі абстаноўкі з узгараннямі ў прыродных экасістэмах выступіў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў. Ён падкрэсліў, што ў бягучым годзе пажаранебяспечны сезон у Беларусі пачаўся 15 лютага, калі былі зафіксаваны першыя пажары травы і хмызняку. Нягледзячы на прымаемыя кіраўніцкія рашэнні па недапушчэнні пажараў і мінімізацыі наступстваў ад іх, штогод на тэрыторыі рэспублікі фіксуецца значная колькасць узгаранняў у прыродных экасістэмах. Пераважная большасць - гэта ўзгаранні травы і хмызняку, на ліквідацыю якіх было прыцягнута значная колькасць сіл і сродкаў МНС, а таксама суб'ектаў гаспадарання. На тэрыторыі рэспублікі праведзены больш за 37 тыс. рэйдаў па кантролі за забеспячэннем пажарнай бяспекі ў прыродных экасістэмах. Актыўна праводзіцца работа па інфармаванні насельніцтва ў друкаваных СМІ, на тэлебачанні і радыё. Пажаранебяспечны перыяд прадаўжаецца, таму першы намеснік міністра звярнуў увагу суб'ектаў прафілактыкі на прадаўжэнне работы па папярэджванні і забеспячэнні рэалізацыі прынятых рашэнняў на рэспубліканскім узроўні.

Акрамя таго, Аляксандр Худалееў адзначыў, што з пачатку бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года павялічылася колькасць выпадкаў падтапленняў. Пікавыя значэнні на тэрыторыі рэспублікі назіраліся ў перыяд з 1 па 4 мая, найбольш значныя ўздымы адзначаліся ў басейнах Дняпра і Сожа, дзе паводка садзейнічала фарміраванню максімуму вясенняй паводкі. Маніторынг гідралагічнай абстаноўкі вядзецца па-ранейшаму. Таксама ён падкрэсліў, што сёлета няма істотных праблем з пропускам вясенняй паводкі, аднак неабходна прыняць усе вычарпальныя меры, каб пазбегнуць крытычнай сітуацыі з падтапленнем пры моцным выпадзенні ападкаў. Са станоўчага боку была адзначана практыка ўвядзення забарон і абмежаванняў на наведванне лесу з улікам класаў пажарнай небяспекі. Арганізавана шырокамаштабная прафілактычная работа сярод насельніцтва па папярэджванні прыродных пажараў.

Затым кіраўнікі Мінпрыроды, Мінлясгаса, Міністэрства сельскай гаспадаркі, а таксама прадстаўнікі аблвыканкамаў далажылі аб праводзімай імі рабоце.

Намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак адзначыў неабходнасць вывучэння пытання аб узмацненні адказнасці на заканадаўчым узроўні за парушэнне правіл пажарнай бяспекі пры навядзенні парадку на прысядзібных тэрыторыях.

У ходзе разгляду рэалізацыі нацыянальнай стратэгіі па зніжэнні рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый з дакладам выступіў намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Андрэй Юржыц. Рэспублікай Беларусь прыняты абавязацельствы па выкананні глабальных мэтавых задач Сендайскай рамачнай праграмы па зніжэнні рызыкі бедстваў на 2015-2030 гады, на падставе якой у 2018 годзе распрацавана і зацверджана прэм'ер-міністрам Нацыянальная стратэгія па зніжэнні рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у Беларусі на 2019-2030 гады. У мэтах сістэматызацыі дзейнасці і паспяховага дасягнення прадугледжаных стратэгіяй індыкатараў кіраўнікамі абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў сумесна з кіраўнікамі тэрытарыяльных падраздзяленняў МНС праведзены аналіз выканання тэрытарыяльных праграм па рэалізацыі нацыянальнай стратэгіі ў 2021 годзе і прадстаўлены адпаведныя справаздачы.

Андрэй Юржыц адзначыў, што ў Беларусі адсутнічае сістэма пастаяннага маніторынгу перавозкі небяспечных грузаў, якая дае магчымасць у рэжыме рэальнага часу прасочваць рух транспартных сродкаў і іх стан, а таксама аператыўна рэагаваць на надзвычайныя сітуацыі з небяспечнымі рэчывамі. Таму неабходна стварэнне сістэмы сачэння за перавозкай небяспечных грузаў, якая будзе адпавядаць мэтам Нацыянальнай стратэгіі. Міжнародны вопыт сведчыць пра іх высокую эфектыўнасць. Выбудаваныя сістэмы Кітая, Польшчы і Расіі паспяхова ўкаранёны і функцыянуюць. Ён выказаў упэўненасць, што праводзімая сумесная работа ў гэтай сферы дасць магчымасць забяспечыць дасягненне прадугледжаных стратэгіяй індыкатараў і ў выніку павысіць узровень бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва ў цэлым.

Па выніках пасяджэння членамі камісіі быў зацверджаны план работы камісіі на 2-е паўгоддзе 2022 года.

На заканчэнне пасяджэння Анатоль Сівак закрануў пытанні бяспекі грамадзян у летні перыяд і ў месцах адпачынку людзей на водных аб'ектах. Кожны год у летні перыяд назіраецца напружаная сітуацыя з гібеллю людзей паблізу вадаёмаў, да якой неабходна своечасовая падрыхтоўка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі