ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 лютага 2023, 10:56

Закрытыя сустрэчы і інтэнсіўныя перагаворы. Даведаліся падрабязнасці графіка Лукашэнкі ў ААЭ

Наталля Эйсмант
Наталля Эйсмант

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталі вядомы падрабязнасці сустрэч і перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў час наведвання Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Аб гэтым у інтэрв'ю журналістам расказала прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вялікая камандзіроўка кіраўніка дзяржавы складалася з трох частак. Візіт у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Пасля дзяржаўны візіт на поўдзень Афрыкі ў Зімбабвэ. І затым Прэзідэнт зноў наведваў ААЭ.

"Калі гаварыць пра першую частку, то мы можам сказаць аб тым, што, вядома ж, там большасць з таго, што адбылося, практычна ўся работа кіраўніка дзяржавы па факце была не публічная. Але разам з тым гэта быў вельмі і вельмі інтэнсіўны працэс. Скажу ўвогуле. План работы, які меўся на гэту першую частку візіту, не тое што быў выкананы на 100 працэнтаў - ён быў перавыкананы", - заявіла Наталля Эйсмант.

Паводле яе слоў, там былі два асноўныя напрамкі, якія абмяркоўваліся. Гэта ў тым ліку пытанні бяспекі, што цяпер цікавіць увесь свет і ўсе краіны. "У аэрапорце кіраўніка дзяржавы сустракаў і праводзіў міністр унутраных спраў, віцэ-прэм'ер Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў - брат цяперашняга кіраўніка дзяржавы. Вы добра разумееце, што гэта не проста так. Кароткая сустрэча адбылася ўжо ў аэрапорце. Затым - я магу сказаць толькі аб тым, што работа па вось гэтым напрамку - абмеркаванне тэмы бяспекі - прадоўжылася", - адзначыла прэс-сакратар.

Другі вялікі блок пытанняў з першай часткі візіту датычыўся эканомікі. "Тут былі вельмі розныя сустрэчы. Пачнём з самага буйнога інвестпраекта, які рэалізуюць у нас у краіне Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, - гэта вядомы праект "Паўночны бераг" на $5 млрд інвестыцый. З кіраўніцтвам гэтай кампаніі Прэзідэнт правёў сустрэчу. Там было аб чым пагаварыць. Удакладняліся розныя пытанні, нюансы. Удакладняліся ў тым ліку і тэрміны. Прэзідэнт, вядома, прыспешвае з рэалізацыяй гэтага праекта. Шмат нюансаў. Трэба было абмеркаваць", - падзялілася падрабязнасцямі Наталля Эйсмант.

"Далей таксама без якіх-небудзь канкрэтных тэм ці імёнаў, але скажу так: і з расійскімі бізнесменамі правёў сустрэчу кіраўнік дзяржавы ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, і нават з беларускімі бізнесменамі, якія прасіліся на прыём. І вось гэтыя сустрэчы адбыліся менавіта там. На гэта таксама былі свае прычыны. І некаторых сустрэч нават не значылася першапачаткова ў графіку кіраўніка дзяржавы, але яны адбыліся", - сказала прэс-сакратар.

Такім чынам, прыляцеўшы ў ААЭ позна вечарам у сераду 25 студзеня, потым на працягу чатырох дзён з чацвярга па нядзелю да адлёту ў Зімбабвэ ў Прэзідэнта быў інтэнсіўны графік сустрэч. "Хачу сказаць, што нават у Мінску часам не настолькі інтэнсіўны графік у Прэзідэнта, як быў у гэтай першай частцы візіту", - падкрэсліла Наталля Эйсмант.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі