ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 верасня 2021, 15:15

Задача нумар адзін - пасеяць азімыя на працягу тыдня. Лукашэнка заслухаў даклад кіраўніка Мінсельгасхарча

Фота з архіва
Фота з архіва

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раніцай 24 верасня заслухаў падрабязны даклад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Крупко аб сітуацыі, якая складваецца ў сельскай гаспадарцы ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У ліку асноўных абмеркаваных праблемных пытанняў - сяўба азімых культур, якая зацягнулася, і запаволенне тэмпаў уборкі ўраджаю бульбы, у некаторых раёнах - цукровых буракоў, а таксама кукурузы на сілас.

Па выніках даклада Аляксандр Лукашэнка даў шэраг даручэнняў. У прыватнасці, ураду, кіраўніку Мінсельгасхарча сумесна з губернатарамі - актывізаваць сельскагаспадарчыя работы і, калі магчыма, весці сяўбу азімых у тым ліку да позняга вечара, а дзе ёсць магчымасць, і ноччу. Задача нумар адзін - пасеяць азімыя на працягу тыдня.

Таксама міністру і ўраду даручана праз тыдзень арганізаваць нараду ў кіраўніка дзяржавы з дакладам аб канкрэтных выніках праведзенай работы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі