ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 28 верасня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 жніўня 2020, 17:42

За вынікамі ЦТ мы павінны бачыць чалавека з яго здольнасцямі і талентамі - Лукашэнка

Фота з архіва
Фота з архіва

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ўступных іспытах за вынікамі ЦТ мы павінны бачыць абітурыента - чалавека з яго здольнасцямі і талентамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што трэба даць магчымасць кожнаму атрымаць якасную адукацыю, калі ў яго ёсць здольнасці і жаданне. Гарантаваць яе даступнасць павінны правілы прыёму.

"На ўступных іспытах за вынікамі ЦТ мы павінны бачыць абітурыента - чалавека з яго здольнасцямі і талентамі. Новы фармат уступных экзаменаў у сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы ўлічыць вопыт і тэсціравання, і гутаркі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што мы жывём у эпоху лічбавізацыі і штучнага інтэлекту, гэта эпоха высокаадукаваных людзей. "Можна было сёння наогул нічога не гаварыць, а сказаць толькі аб адным - аб адукацыі. Неадукаваны чалавек - страшны чалавек у будучым. Вы ў гэтым пераканаецеся. Мы нават з вамі ў гэтым жыцці хутка пераканаемся. Толькі адукаваны чалавек, які дружыць з мазгамі, зможа, паварушыўшы імі, ацаніць і зразумець, што адбываецца ў гэтым свеце. Усіх астатніх, хто не ўмее думаць, а думае айфонам або тэлефонам - яго будуць крамсаць, яго будуць дзяўбаць, націскаць будуць не на свядомасць яму, а на падсвядомасць. І замбіраваць", - заўважыў Прэзідэнт.

Ён дадаў, што ў гэтым найвялікшая небяспека для развіцця нашага грамадства. І калі краіны не вырашаць гэта пытанне, то "мы будзем мець планету хаосу як мінімум".

Што датычыцца развіцця адукацыі ў Беларусі, Прэзідэнт заявіў, што будзе ўзмоцнена практыкаарыентаванасць прафесійнай адукацыі - чалавек працы заўсёды быў і застанецца асновай развіцця дзяржавы. "Таксама мы павінны памятаць і аб выхаваўчай ролі адукацыі. Не будзем займацца сваімі дзецьмі мы - імі зоймуцца іншыя", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Хацелася б, каб маладзёжную палітыку не зводзілі толькі да пытанняў матэрыяльных выгад і сацыяльных гарантый. Няхай гэта гучыць пафасна, але нас, старэйшае пакаленне, калісьці вучылі Радзіму любіць, як бацькоў: не за тое, што яна паспяховая, а таму, што дала нам жыццё, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы проста абавязаны выйграць бітву за розумы і душы людзей, перш за ўсё моладзі. Паглядзіце, што робіцца ў інфармацыйнай прасторы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі