ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 18 студзеня 2022
Мінск Пераменная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лістапада 2021, 18:27

Вынікі новай размовы Лукашэнкі з Меркель: праблема бежанцаў выносіцца на ўзровень Беларусі і ЕС

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з в.а. канцлера Германіі Ангелай Меркель, як і было дамоўлена раней, адбылася сёння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Датычылася размова, як вядома, сітуацыі на граніцы Беларусі з краінамі Еўрапейскага саюза. Падрабязна абмеркаваўшы праблему бежанцаў, бакі прыйшлі да пэўнага разумення, як дзейнічаць і рухацца далей у вырашэнні існуючых пытанняў. Дамовіліся Прэзідэнт Беларусі і в.а. канцлера Германіі аб тым, што праблема ў цэлым выносіцца на ўзровень Беларусі і ЕС, пры гэтым адпаведныя службовыя асобы, якія будуць вызначаны ад абодвух бакоў, неадкладна ўступяць у перагаворы ў мэтах вырашэння існуючых праблем. У гэтым жа кантэксце будзе вырашацца пажаданне бежанцаў папасці ў Германію", - расказалі ў прэс-службе.

Таксама ў размове з в.а. канцлера Германіі да Прэзідэнта Беларусі была даведзена просьба старшыні Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен аб абавязковым удзеле ў працэсе міжнародных арганізацый, што займаюцца праблематыкай бежанцаў і мігрантаў, якія ўжо актыўна супрацоўнічаюць з беларускім бокам.

Дамовіліся Аляксандр Лукашэнка і Ангела Меркель і аб кантактах у далейшым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі