ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 2 снежня 2021
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 кастрычніка 2021, 16:29

"Вы займаецеся праяданнем". Лукашэнка раскрытыкаваў эканамічны стан у Белкаапсаюзе

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў раскрытыкаваў эканамічны стан і зарплаты ў Белкаапсаюзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сістэмна пераламаць тэндэнцыю пагаршэння эканамічных паказчыкаў не ўдалося. Так, апошнія пару гадоў у цэлым забяспечваецца рэнтабельная работа, але гэта амаль нулявы ўзровень: рэнтабельнасць у першым паўгоддзі як 2020-га, так і гэтага года - 0,6 працэнта. Ніякага фінансавага запасу трываласці ў галіне няма. А без яго немагчымы нармальныя інвестыцыі ў новыя напрамкі. Як вы збіраецеся развівацца і выконваць свае планы? Па сутнасці, цяпер вы займаецеся простым узнаўленнем, а прасцей кажучы, бягучым праяданнем. Што не можа не насцярожваць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Белкаапсаюз - асноўны даўжнік па разліках за спажывецкія тавары ў рэспубліцы. Пры гэтым ведаеце, што мяне здзіўляе пры аналізе вашых даўгоў? Вось лічбы. Ваша запазычанасць перад вяскоўцамі і іншымі пастаўшчыкамі тавараў і паслуг складае амаль паўмільярда рублёў. З іх пратэрмінаваная - Br109 млн, або 24 працэнты (чвэрць)", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Пратэрміноўка па падатках у бюджэт складае Br3 млн. Пратэрмінаваная запазычанасць перад банкамі пры агульнай суме доўгу Br337 млн складае ўсяго Br2,5 млн (0,7 працэнта). "Які можна зрабіць вывад з гэтага фінансавага бардака? Вельмі просты. Больш за ўсё вашы начальнікі і вы баіцеся банкіраў, якія, калі вы з імі не расплаціцеся, заўтра не дадуць крэдыт (або палохаюць, што не дадуць). Таму вы і гоніце ўвесь свой прыбытак у першую чаргу на даўгі перад банкамі, ды яшчэ і гасіце, як вы тут гаварылі, неслабыя працэнты. Пры гэтым у грош не ставіце ні бюджэт (хоць ва ўсіх краінах бюджэт і падаткі - святое, але гэта я з урада спытаю), ні сваіх пастаўшчыкоў, якіх да таго ж напэўна вы пасадзілі на нявыгадныя ўмовы з велізарнымі адтэрміноўкамі аплаты. Але свае абавязацельствы не выконваеце, а скардзіцеся, што нехта ў вас чормет забраў і не аплаціў своечасова. Дык вы ж самі паказваеце прыклад", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым ён падкрэсліў, што і банкі могуць увайсці ў становішча спажывецкай кааперацыі. "Банкі ж бачаць: няпростая сітуацыя ў галіне. Трэба ўвайсці ў становішча. Трэба кіраўнікам адпаведных падраздзяленняў Белкаапсаюза разам з банкірамі сабрацца ў чатырох сценах, а ўраду і Камітэту дзяржкантролю на ключ іх там закрыць, пакуль не дамовяцца. Але банкіры павінны зрабіць крок у бок вяскоўцаў, а не свайго прыбытку. Дык не, сваё ўварвалі і напляваць на бюджэт і ўсё астатняе. З такім падыходам пара заканчваць", - сказаў Прэзідэнт.

Новаму кіраўніку Белкаапсаюза Аляксандр Лукашэнка даручыў на працягу бліжэйшых месяцаў разабрацца і навесці парадак у фінансавых патоках. "Не будуць банкіры і іншыя ісці насустрач, завіце старшыню Камітэта дзяржкантролю Герасімава. Чакаю з дакладам па выніках года", - дадаў ён.

"Трэба спыніць гульню з бюджэтам і пералічэннем туды падаткаў. Бюджэт - святое, трэба разлічвацца. Не будзеце разлічвацца з бюджэтам і плаціць падаткі, не прыходзьце з просьбамі па фінансаванні і падтрымцы. Па стратных арганізацыях таксама не зацягвайце. З кіраўнікамі гэтых арганізацый унікніце ў праблемы, стаўце задачу - праз 3-4 месяцы бізнес-план на стол. Не можа, няздольны - прымайце кадравыя рашэнні", - паставіў задачу кіраўнік дзяржавы.

Шэраг арганізацый Белкаапсаюза знаходзяцца ў розных стадыях эканамічнай неплацежаздольнасці, яны банкруты. Па выніках першага паўгоддзя стратныя амаль 20 працэнтаў прадпрыемстваў. Іх колькасць вырасла за год з 11 да 23, а сума чыстай страты павялічылася ў тры разы - да Br15 млн.

Прэзідэнт адзначыў, што ў краіне эканоміка ў цэлым расце, паказчыкі нядрэнныя і толькі ў Белкаапсаюзе за год самы вялікі рост колькасці стратных арганізацый - у 2,5 раза. "Па сутнасці, надзвычайнае становішча. Шкада, што ўрад і аблвыканкамы гэтага не бачаць. Прычыны на паверхні, аб іх ужо сёння сказана - галіна амаль не займаецца экспартам, дзе сёння асноўныя даходы, на затраты не глядзяць, працэнты шалёныя, тым не менш ніхто не змагаецца за зніжэнне - плацім. Таму такі вынік. Ёсць і іншыя артыкулы шалёных затрат і росту сабекошту", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы даручыў у кожным аблвыканкаме з віцэ-прэм'ерам Аляксандрам Субоціным і новым кіраўніком Белкаапсаюза Алегам Мацкевічам асабіста разгледзець бізнес-планы гэтых 23 арганізацый. Па выніках года Прэзідэнт чакае з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіля Герасімава, які і раскажа, як была выканана гэта задача.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі