ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 жніўня 2022, 17:57

"Узор прафесіяналізму і адданасці справе". Лукашэнка павіншаваў "Івацэвічдрэў" са 100-годдзем з дня ўтварэння

ААТ "Івацэвічдрэў". Фота з архіва
ААТ "Івацэвічдрэў". Фота з архіва

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў ААТ "Івацэвічдрэў" са 100-годдзем з дня ўтварэння прадпрыемства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на шляху свайго шматгадовага развіцця "Івацэвічдрэў" вырасла з невялікай дрэваапрацоўчай вытворчасці ў лідара галіны. "Сёння гэта сучаснае мадэрнізаванае прадпрыемства па глыбокай перапрацоўцы драўніны, якое з'яўляецца прыкладам эфектыўнай арганізацыі працы, - гаворыцца ў віншаванні. - Ваш калектыў - узор прафесіяналізму і адданасці сваёй справе. Выпускаючы высакаякасную, экалагічную і канкурэнтную прадукцыю, вы паспяхова вырашаеце важнейшыя задачы развіцця дрэваапрацоўчай прамысловасці".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў дружнаму калектыву і ветэранам таварыства моцнага здароўя, прафесійных перамог і працвітання: "Няхай ваша імкненне спасцігаць новыя гарызонты, увасабляць у жыццё свежыя ідэі і ў далейшым будзе садзейнічаць эканамічнаму росту нашай любімай Беларусі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі