ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 ліпеня 2021, 13:10

Уздоўж граніц Беларусі нарошчваецца наступальная ваенная інфраструктура НАТА - Лукашэнка

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уздоўж граніц Беларусі метадычна нарошчваецца наступальная ваенная інфраструктура НАТА. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам мясцовай вертыкалі па актуальных пытаннях грамадска-палітычнай абстаноўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша краіна, будучы сувязным звяном паміж Захадам і Усходам, трапіла ў эпіцэнтр цывілізацыйнага процістаяння. Мы не згушчаем фарбы, а канстатуем факт: уздоўж нашых граніц метадычна нарошчваецца наступальная ваенная інфраструктура НАТА", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, акрамя разгорнутых ва Усходняй Еўропе шматнацыянальных сіл у Польшчы паблізу Беларусі фарміруецца новае злучэнне - 18-я механізаваная дывізія. На ўзбраенне гэтай дывізіі паступяць амерыканскія танкі "Абрамс" самай сучаснай камплектацыі. Два батальёны будуць стаяць літаральна за 20 км ад Брэста. "Як бачыце, нічога не мяняецца. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны іх так нічаму і не навучыў. Яны забылі, што такое Брэсцкая крэпасць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Так, выбудаваная за гады незалежнасці сістэма бяспекі і забеспячэння абараназдольнасці, паслядоўная міралюбная палітыка, міжнародныя дамоўленасці ствараюць нам зачын для адбіцця ваенных пагроз. Расія і многія іншыя краіны зацікаўлены ў моцнай Беларусі. Таму што ў гэтым сіла самой Расіі. Дэстабілізацыя ў цэнтры Еўропы адназначна будзе заразнай, выкліча ланцуговую рэакцыю распаўсюджвання і на Усход, і на Захад, і на Поўдзень", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што для ўрэгулявання крызісу ва Украіне былі прыкладзены тытанічныя намаганні сусветных лідараў. Перагаворы ішлі ў Мінску. "А калі раптам шугане тут у нас, на тэрыторыі Беларусі? Мы павінны разумець, што калі самі апусцім рукі, то і абараніць нас ніхто не зможа", - звярнуў ён увагу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі