ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +27°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 красавіка 2022, 15:13

У прэс-службе Лукашэнкі раскрылі падрабязнасці яго візіту на Далёкі Усход Расіі

Фота з архіва
Фота з архіва

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увесь комплекс пытанняў беларуска-расійскіх адносін абмяркуюць Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у час рабочага візіту беларускага лідара ў Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы наведае далёкаўсходнія рэгіёны Расіі. На 12 красавіка запланавана сустрэча і перагаворы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Лідары дзвюх краін у Дзень касманаўтыкі разам наведаюць касмадром "Усходні" ў Амурскай вобласці, ва ўзвядзенні інфраструктуры якога плануецца ўдзел і беларускіх спецыялістаў. Кіраўнікі дзяржаў азнаёмяцца з ходам будаўніцтва стартавага касмічнага комплексу, сустрэнуцца з лётчыкамі-касманаўтамі і супрацоўнікамі касмадрома.

На касмадроме прэзідэнты ў фармаце сам-насам абмяркуюць актуальныя пытанні ў развіцці двухбаковых адносін, сумесныя меры па процідзеянні санкцыйнаму націску з боку калектыўнага Захаду, абстаноўку ў рэгіёне і свеце, падзеі ва Украіне. Па выніках перагавораў кіраўнікі дзяржаў сустрэнуцца з прадстаўнікамі беларускіх і расійскіх сродкаў масавай інфармацыі.

Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочага візіту таксама наведае Прыморскі край. Ва Уладзівастоку 13 красавіка адбудзецца сустрэча кіраўніка дзяржавы з губернатарам Прыморскага края Алегам Кажамякам. Галоўнай тэмай перагавораў стане супрацоўніцтва Беларусі з далёкаўсходнім рэгіёнам Расіі. Дэлегацыі абмяркуюць рэалізацыю бягучых праектаў і новыя напрамкі ўзаемадзеяння. У прыватнасці, акцэнт будзе зроблены на пытаннях гандлю па шырокім спектры пазіцый і пастаўках рыбнай прадукцыі на беларускі рынак.

Плануецца, што Прэзідэнт таксама наведае востраў Рускі, дзе азнаёміцца з рэалізацыяй у Прыморскім краі шэрага інфраструктурных і грамадска-культурных праектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі