ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 19 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 снежня 2021, 09:24

"У нас рукі развязаны". Лукашэнка расказаў, калі "Белавія" адкрые рэгулярныя рэйсы ў Крым

Фота з архіва
Фота з архіва

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская авіякампанія "Белавія" будзе ажыццяўляць рэгулярныя рэйсы ў Крым, калі гэта будзе неабходна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 30 лістапада ў інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне, калі "Белавія" паляціць у Крым. "Хіба мы не лятаем у Крым? Шчыра кажучы, я нават не ведаў, што мы не лятаем у Крым", - адрэагаваў Прэзідэнт.

"Калі не лятае... Калі нам трэба будзе перавезці нашых людзей (а ў нас там і санаторый свой), слухайце, у нас рукі развязаны", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Дзмітрый Кісялёў удакладніў, што ў сваім пытанні меў на ўвазе ажыццяўленне рэгулярных рэйсаў.

"Правільна. Я аб гэтым і гавару. Мы паляцім тады, калі нам трэба будзе. На жаль, не цераз Украіну. У два разы або ў паўтара далей будзе", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі