Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 красавіка 2024, 19:24

У групы "А" КДБ з'явіцца свой сцяг

Фота з архіва
Фота з архіва
18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка падпісаў указ нумар 164, якім уносяцца змяненні ва ўказ нумар 459 ад 25 жніўня 2001 года "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах органаў дзяржаўнай бяспекі". Гэта рашэнне дазволіць заснаваць сцяг групы "А" КДБ і выкарыстоўваць яго ў службовай дзейнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Сцяг групы "А" Камітэта дзяржаўнай бяспекі складаецца з падвойнага палотнішча, дрэўка з навершам і падтокам, шнура з кутасамі. Палотнішча вырабляецца з шаўковай тканіны для сцягоў васільковага колеру і з трох бакоў абшываецца залацістымі шаўковымі махрамі.

З краю на сцягу вышываны беларускі нацыянальны арнамент, малюнак якога паўтарае малюнак арнаменту на дзяржаўным сцягу. На правым баку палотнішча адлюстраваны дзяржаўны герб, над ім надпіс "КАМІТЭТ ДЗЯРЖАЎНАЙ БЯСПЕКІ". На адваротным баку размешчана эмблема групы "А". Над ёю - надпіс "ПАДРАЗДЗЯЛЕННЕ СПЕЦЫЯЛЬНАГА ПРЫЗНАЧЭННЯ ГРУПА "А", а пад эмблемай - "ПЕРАМАГАЦЬ ТАМ, ДЗЕ НЕМАГЧЫМА".

Указ прыняты ў мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый органаў дзяржаўнай бяспекі, павышэння адказнасці іх асабовага складу за выкананне службовага абавязку.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі