ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 18 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 верасня 2021, 18:07

У беларускім "Зубраняці" прымуць на адпачынак і аздараўленне групу дзяцей з Данецкай вобласці

Фота з архіва
Фота з архіва

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім група дзяцей з Данецкай вобласці будзе адпачываць і аздараўлівацца ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" з 15 верасня па 5 кастрычніка 2021 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Просьба прыняць на аздараўленне ў Беларусі дзяцей з Данецкай вобласці паступіла на імя кіраўніка дзяржавы па лініі дабрачынных арганізацый. Аляксандр Лукашэнка гэту ініцыятыву падтрымаў.

Акрамя адпачынку і аздараўлення для дзяцей з Данецкай вобласці будзе арганізаваны вучэбны працэс і экскурсійна-культурныя мерапрыемствы па знакавых мясцінах нашай краіны.

Рашэнне кіраўніка дзяржавы падкрэслівае паслядоўны курс Беларусі, накіраваны на правядзенне міралюбівай знешняй палітыкі, прыхільнасць да ідэй гуманізму і міласэрнасці ў адносінах да дзяцей, якія маюць патрэбу ў клопаце і падтрымцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі