
Фота з архіва
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 красавіка падпісаў указ нумар 143, у якім у новай рэдакцыі выкладаецца ўказ нумар 128 "Аб заснаванні нагрудных знакаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, транспартных войскаў, органаў пагранічнай службы і дзяржаўнай бяспекі" ад 25 сакавіка 2003 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Указам ствараюцца новыя нагрудныя знакі "За адзнаку пры выкананні воінскага абавязку", "Лепшы спецыяліст" і "Аб заканчэнні курсаў падрыхтоўкі сяржантаў". Палажэнні аб нагрудных знаках узнагароды і адрознення прыводзяцца ў адпаведнасць з заканадаўствам аб афіцыйных геральдычных сімвалах.-0-