ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 лютага 2023
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 кастрычніка 2022, 17:37

У беларускае грамадзянства прыняты 355 чалавек з 26 краін

Фота з архіва
Фота з архіва

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У беларускае грамадзянства прыняты 355 чалавек, у тым ліку 48 непаўналетніх. Адпаведны ўказ нумар 378 падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта.

Сярод тых, хто атрымаў грамадзянства Беларусі, выхадцы з 26 краін: Азербайджана, Арменіі, В'етнама, Германіі, Ірана, Казахстана, Латвіі, Лівана, Літвы, Сірыі, Турцыі, Украіны, Эстоніі і іншых.

Беларускія пашпарты атрымаюць і пяцёра прадстаўнікоў розных відаў спорту, якія прыбылі ў нашу краіну з Расіі. Усе яны паказалі ўжо сваё майстэрства на беларускіх спартыўных арэнах.

Адначасова кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб адхіленні шэрага заяў аб прыёме ў грамадзянства. Такія рашэнні прымаюцца ў адносінах да асоб, якія доўгі час нідзе не працавалі, неаднаразова парушалі законы Беларусі.

За перыяд выканання даручэння кіраўніка дзяржавы, дадзенага ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам", грамадзянамі Беларусі сталі 6758 чалавек. З іх кіраўніком дзяржавы прыняты ў грамадзянства 3385 замежных грамадзян і 3373 чалавекі набылі грамадзянства ў рэгістрацыйным парадку.

Заявы аб прадастаўленні беларускага грамадзянства прадаўжаюць паступаць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі