Сцяг Чацвер, 30 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 сакавіка 2024, 17:53

У беларускае грамадзянства прыняты 284 чалавекі, у тым ліку 28 непаўналетніх

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У беларускае грамадзянства прыняты 284 чалавекі, у тым ліку 28 непаўналетніх. Адпаведны ўказ нумар 80 падпісаў 5 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Акрамя заяў выхадцаў з Украіны, задаволены хадайніцтвы аб прыёме ў грамадзянства замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія прыбылі з 22 дзяржаў, сярод якіх Арменія, В'етнам, Грузія, Егіпет, Ірак, Іран, Казахстан, Латвія, Ліван, Малдова, Палесціна, Расія, Сірыя, Узбекістан, Эстонія.

Адначасова кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб адхіленні заяў аб прыёме ў грамадзянства шэрага замежных грамадзян, якія неаднаразова парушалі законы Беларусі, а таксама працяглы час не працавалі ў нашай краіне.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі