ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 28 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 лютага 2023, 19:29

У Беларусі ўведзены нагрудны знак дзяржаўнага цывільнага служачага

Фота з архіва
Фота з архіва

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўвёў нагрудны знак дзяржаўнага цывільнага служачага. Адпаведны ўказ нумар 41 падпісаны 16 лютага. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Гэта рашэнне прынята ў мэтах павышэння прэстыжу дзяржаўнай цывільнай службы і захавання яе гістарычных традыцый.

Дакументам зацверджана Палажэнне аб нагрудным знаку. Ён выдаецца дзяржаўным цывільным служачым пасля заняцця імі дзяржаўных цывільных пасад і застаецца ў іх пасля заканчэння дзяржаўнай цывільнай службы без права нашэння.

Нагрудны знак будуць насіць на адзенні дзелавога стылю або форменным адзенні. Пры наяўнасці іншых знакаў адрознення, уведзеных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, дапускаецца нашэнне нагруднага знака разам з імі або замест іх.

У выпадку скасавання працоўнага дагавора (кантракта) па дыскрэдытуючых падставах нагрудны знак вяртаецца ў адпаведны дзяржаўны орган або іншую дзяржаўную арганізацыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі