ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 10 жніўня 2022
Мінск +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 мая 2022, 16:54

У Беларусі ўрэгулявана дзейнасць ваенна-патрыятычных клубаў для дзяцей і моладзі

Фота з архіва
Фота з архіва

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 160 аб развіцці ваенна-патрыятычных клубаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент рэгулюе дзейнасць ваенна-патрыятычных клубаў для дзяцей і моладзі на тэрыторыі вайсковых часцей унутраных войскаў МУС, Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, а таксама ў месцах дыслакацыі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. У прыватнасці, рэгулююцца пытанні рэалізацыі адукацыйнай праграмы ў такіх клубах, выкарыстання вучэбна-матэрыяльнай базы, арганізацыі харчавання, забеспячэння рэчавай маёмасцю навучэнцаў.

Дзейнасць клубаў будзе садзейнічаць грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі, павышэнню іх матывацыі да праходжання армейскай службы, службы ў праваахоўных органах і па надзвычайных сітуацыях, а таксама рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі