ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 кастрычніка 2022
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 жніўня 2022, 16:25

У Беларусі ўдасканалілі ўмовы дзейнасці навукова-тэхналагічных паркаў

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 265, накіраваны на ўдасканаленне ўмоў дзейнасці навукова-тэхналагічных паркаў і выканання інавацыйных праектаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам зацверджана новая рэдакцыя палажэння аб парадку стварэння суб'ектаў інавацыйнай структуры, якой прадугледжаны экспертыза бізнес-праекта юрыдычнай асобы, умовы рэгістрацыі рэзідэнтаў тэхнапаркаў і прымянення кампенсуючых ільгот.

Устаноўлены таксама парадак дзейнасці фондаў інавацыйнага развіцця тэхнапаркаў на перыяд з 2023 па 2027 год, у тым ліку крыніцы іх фарміравання, напрамкі выкарыстання, умовы ліквідацыі.

Прыняцце ўказа дасць магчымасць актывізаваць дзейнасць навукова-тэхналагічных паркаў, стварыць дадатковыя рабочыя месцы і палепшыць умовы развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва ў рэгіёнах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі