ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 красавіка 2023, 15:18

У Беларусі ўдасканалены парадак цэнаўтварэння ў будаўніцтве

Фота з архіва
Фота з архіва

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка падпісаў указ нумар 92, накіраваны на ўдасканаленне парадку цэнаўтварэння ў будаўніцтве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам устаноўлена, што пры фарміраванні каштарыснай вартасці канкрэтных аб'ектаў будаўніцтва замест адзінага прагнознага індэкса цэн будуць выкарыстоўвацца дыферэнцыраваныя індэксы кошту па розных артыкулах затрат (будаўніча-мантажныя работы, абсталяванне, іншыя затраты).

У мэтах забеспячэння адзіных падыходаў такі парадак распаўсюджваецца на работы па капітальным і бягучым рамонце, а таксама на работы па тэхнічнай мадэрнізацыі.

Прымяненне асобных прагнозных індэксаў дасць магчымасць больш аб'ектыўна вызначаць кошт затрат пры ўзвядзенні аб'ектаў і адлюстроўваць рэальныя вынікі работы будаўнічага комплексу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі