ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 19 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 лістапада 2021, 20:01

У Беларусі ўдасканалена заканадаўства аб абароне канстытуцыйнага ладу

Фота з архіва
Фота з архіва

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ нумар 450 "Аб Міжведамаснай камісіі па процідзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент прыняты ў мэтах далейшага і комплекснага ўдасканалення дзейнасці па абароне канстытуцыйнага ладу. Ва ўказе ўлічаны змяненні заканадаўства, якія адбыліся ў 2021 годзе, па пытаннях функцыянавання дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму, дзейнасць тэрарыстычных арганізацый, незаконных узброеных фарміраванняў і масавыя беспарадкі, а таксама практычны вопыт процідзеяння экстрэмісцкім праявам у 2020-2021 гадах.

Указам зацверджана палажэнне аб Міжведамаснай камісіі па процідзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам, у якім вызначаны яе задачы, функцыі, склад і асобныя пытанні функцыянавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі