Сцяг Субота, 15 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 мая 2024, 17:56

У Беларусі створана дзяржкамісія па кантролі за ўступнай кампаніяй 2024 года

Фота з архіва
Фота з архіва
10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўсіх этапаў уступнай кампаніі ў 2024 годзе, уключаючы цэнтралізаваны экзамен у рамках падагульняючай атэстацыі за курс сярэдняй школы. Адпаведны ўказ нумар 194 падпісаў 10 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Старшынёй камісіі назначаны намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, а ў яе складзе - прадстаўнікі Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, органаў дзяржаўнага кіравання, кантралюючых органаў і грамадскіх арганізацый.

Рэалізацыя ўказа дасць магчымасць забяспечыць абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прымаць у выпадку неабходнасці аператыўныя меры рэагавання для выключэння парушэнняў заканадаўства.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі