Сцяг Нядзеля, 14 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 студзеня 2024, 18:44

У Беларусі скарэкціраваны парадак правядзення рэкламных гульняў 

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 29, якім карэкціруецца ўказ ад 30 студзеня 2003 года нумар 51 "Аб правядзенні рэкламных гульняў у Рэспубліцы Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння абароны правоў удзельнікаў рэкламных гульняў і развіцця такіх гульняў, а таксама ўдасканалення прававога рэгулявання рэкламнай сферы з улікам правапрымяняльнай практыкі і пашырэння магчымасцей інтэрнэт-тэхналогій.

Указам, у прыватнасці, уведзена забарона на рэкламу такіх гульняў да апублікавання арганізатарам у друкаваным сродку масавай інфармацыі правіл правядзення. Забараняецца таксама ўдзел у рэкламнай гульні асоб, якія займаюць кіруючыя пасады ў арганізацыях, што ўдзельнічаюць у фарміраванні прызавога фонду. Акрамя таго, устаноўлена забарона на выдачу выйгрышаў пераможцам рэкламнай гульні і іх наследнікам, уключаным у пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

Згодна з дакументам, уведзены абавязак арганізатараў пры правядзенні рэкламнай гульні ў сетцы Інтэрнэт выкарыстоўваць толькі зарэгістраваныя ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі інтэрнэт-рэсурсы. Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры па дзяржаўнай рэгістрацыі рэкламнай гульні скарочаны з 15 да 10 дзён. Устаноўлены спрошчаны парадак правядзення рэкламных гульняў, прызавы фонд якіх не перасягае 40 базавых велічынь.

Акрамя таго, удакладнены патрабаванні да правіл правядзення рэкламнай гульні, справаздачы аб ёй, інфармавання ўдзельнікаў гульні аб розыгрышы (у выпадку выкарыстання пры правядзенні розыгрышу спісу яе ўдзельнікаў), публікацыі вынікаў, выдачы выйгрышаў.

Указ накіраваны на ўключэнне ў арганізацыю рэкламных гульняў малога і сярэдняга бізнесу, павышэнне іміджу беларускіх суб'ектаў гаспадарання і папулярызацыю айчыннай прадукцыі.-0- 

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі