ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 жніўня 2022, 20:01

У Беларусі плануюць стварыць нацыянальны фонд пад патранатам Прэзідэнта

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі неабходна стварыць адзіны нацыянальны фонд пад патранатам Прэзідэнта. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на прадстаўленні на пасадзе кіраўніка спраў Прэзідэнта Юрыя Назарава, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Ведаю, што многія фонды і фондзікі з Беларусі пайшлі, некаторых мы проста прыбралі, таму што вы ведаеце, чым яны займаліся: на замежныя грошы ўчынялі перавароты. Спрабавалі ўчыніць. Таму мы, калі вывучылі работу гэтых фондаў, вымушаны былі ад іх адмовіцца", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што раней даручаў Кіраўніцтву справамі стварыць адзіны нацыянальны фонд, які працаваў бы пад патранатам Прэзідэнта. "Тыя шчырыя, сумленныя людзі, якія хочуць у нас займацца дабрачыннасцю, з задавальненнем прыйдуць у гэты фонд, таму што будуць разумець, што ні адна капейка з яго налева-направа не пойдзе, а будзе выкарыстана на высакародныя мэты", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі