ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 верасня 2022, 13:09

Тут няма "старэйшага і малодшага". Лукашэнка аб адносінах з Кітаем

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін сустрэліся ў Самаркандзе, куды лідары краін прыбылі для ўдзелу 15-16 верасня ў саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін сустрэліся ў Самаркандзе, куды лідары краін прыбылі для ўдзелу 15-16 верасня ў саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

23 верасня, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі расказаў падрабязнасці аб тым, як выбудоўваюцца адносіны з Кітаем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў адносінах паміж краінамі няма нейкага дзялення па прынцыпе "старэйшы і малодшы". "Настолькі акуратныя, настолькі карэктныя. Кітайцы ў гэтых адносінах малайцы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён расказаў, што на сустрэчы з Сі Цзіньпінам у тым ліку абмяркоўвалася магчымасць новай сустрэчы праз некаторы час, каб пракантраляваць, як рэалізуюцца даручэнні і дамоўленасці, дасягнутыя ў Самаркандзе на палях саміту ШАС.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Кітаі пры візітах кіраўнікоў дзяржаў заўсёды прынята аказваць усе ўшанаванні, выконваць пэўны рытуал і пратакол прыёму. "Гэта ў іх прынята. Гэта іх стыль павагі", - сказаў ён.

Аднак Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што самае галоўнае - у рабочым парадку сесці і пагаварыць, паглядзець, як выконваюцца даручэнні ў розных сферах - ад сумесных прадпрыемстваў да фінансавых пытанняў.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што не баіцца "экспансіі" Кітая, як аб гэтым часам пішуць або гавораць: "Дай бог! Я іх даўно прашу: экспансуйцеся сюды. Гавару: прыходзьце, супрацоўнічайце! І яны ідуць да нас".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусь і Кітай ужо далёка рушылі наперад у развіцці супрацоўніцтва, у тым ліку ў высокатэхналагічных галінах, ракетнай вытворчасці. Адзін са свежых прыкладаў - стварэнне Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі, дзе Кітай падзяліўся самымі высокімі і ўнікальнымі тэхналогіямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі