ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 верасня 2022, 16:03

Ці можна атрымаць індульгенцыю на беспакаранасць за патрыятызм? Лукашэнка адказаў на вострае пытанне

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з журналістамі адказаў на пытанне, ці магчыма ў Беларусі атрымаць індульгенцыю на беспакаранасць за патрыятызм, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У сваім пытанні журналіст АНТ Ігар Тур успомніў пра важную фразу кіраўніка дзяржавы, сказаную ў пачатку года: "Нам усім трэба навучыцца жыць па закону". "Закон адзіны для ўсіх. Напрыклад, калі нехта скажа або напіша нешта нядобрае ў інтэрнэце пра Аляксандра Генрыхавіча (Турчына, губернатара Мінскай вобласці. - Заўвага БЕЛТА), рэзка, жорстка, груба, ён панясе пакаранне і, хутчэй за ўсё, акажацца, што гэты чалавек у 2020 годзе хацеў, каб улада памянялася. Але часам нешта падобнае могуць сабе дазволіць - і асабліва апошнім часам часцей - тыя людзі, якія ў 2020 годзе былі побач з намі, - заўважыў журналіст. - Калі нешта Турчын зробіць не так хутка, часам не толькі бывае незадаволенасць, але і знявагі, і пагрозы".

"З Турчыным прасцей. Турчына можа "ўгробіць" толькі адзін чалавек, - з доляй гумару адказаў Прэзідэнт. - І ў мяне іх сем (губернатараў у Беларусі плюс мэр Мінска. - Заўвага БЕЛТА). Я ніколі гэтага не зраблю. Я разбяруся спачатку".

"Я разбяруся, я ўсё роўна яго паклічу, выслухаю, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэтым людзям баяцца няма чаго. Толькі наперад. Я іх хутчэй пакараю за бяздзейнасць, за тое, што яны кагосьці не абаранілі, не ўбераглі".

"Часам нашы людзі, да гэтага часу зараджаныя пасля 2020 года, у адсутнасці агульнага ворага ў выглядзе бчб, кідаюцца адзін на аднаго. Што з гэтым рабіць? - прадоўжыў размову Ігар Тур. - Мне вельмі не хацелася б, каб была індульгенцыя на беспакаранасць за патрыятызм".

У сувязі з гэтым Прэзідэнт прыгадаў аб падобнай тэме - так званых прыбліжаных да кіраўніцтва краіны. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што тыя людзі, якія працуюць побач з ім, нясуць асаблівую адказнасць за свае ўчынкі. Гэта датычыцца і журналістаў прэзідэнцкага пула. "Калі б вы нешта ўчынілі проціпраўнае, а я вам дараваў бы, - што грамадства падумае? "А, сваім можна". Дык ведайце, што свае больш за ўсё будуць адказныя", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён нагадаў, што акрамя патрабаванняў закона, існуе вышэйшае паняцце справядлівасці. "Вось справядлівасць - гэта галоўнае. Павінна быць усё справядліва", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На думку кіраўніка дзяржавы, беларускае грамадства пасля падзей 2020 года перажывае працэсы, падобныя да паслярэвалюцыйных падзей пачатку ХХ стагоддзя або грамадзянскай вайны: "Тады каша была, брат брата забіваў. Вось мы нешта падобнае перажылі, толькі без страляніны. У нас хапіла розуму і вытрымкі ў гэтым плане. Цяпер гэты перыяд. Ён павінен адысці, ён адыходзіць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Галоўнае - нам гэта давядзецца перажыць. Гэты перыяд адыдзе. Гэта проста перыяд, дзе нехта на некага будзе валіць, навальвацца, некага крыўдзіць, зневажаць... Гэта такі перыяд, ён адыходзіць".

Прэзідэнт лічыць, што ў гэты складаны час важна роля як журналістаў, так і працоўных калектываў, каб пры любых дзеяннях, што датычацца пакарання або ацэнкі ўчынкаў, не дапусціць памылак. "Вы таксама павінны быць актыўнымі. Я ўсё не ўбачу, улада ўсё не ўбачыць, але вы ж у працоўных калектывах павінны ўбачыць, каб не крыўдзілі, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Нельга пакрыўдзіць людзей, нават аблудных".

"Нездарма я часта падкрэсліваю: хлопцы, не трэба дапусціць расколу ў краіне. Трэба вось у гэты перыяд адсеяць усіх мярзотнікаў, гэтых 10 працэнтаў, - звярнуў увагу беларускі лідар. - А 90 працэнтаў... Тут трэба вельмі акуратна разбірацца. Ні ў якім разе не павінна быць дзікага радыкалізму".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі