ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 30 верасня 2022
Мінск +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 ліпеня 2022, 12:34

"Трэба прадаваць беларускае". Лукашэнка арыентаваў прадпрыемствы на актыўнае асваенне ўнутранага рынку

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання гандлёвага цэнтра "Сталіца" ў Мінску арыентаваў айчынныя прадпрыемствы на актыўнае пашырэнне сваёй прадукцыі на ўнутраным рынку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба прадаваць беларускае. Усе хочуць добрую зарплату. А добрая зарплата - калі рэалізуецца тавар. А што ж мы ўнутраны рынак аддалі невядома каму і сядзім рукі склаўшы?" - сказаў кіраўнік дзяржавы. Характарызуючы цяперашнюю сітуацыю ў гандлі, калі ўскладнены продажы на знешнія рынкі некаторых замежных краін, ён нагадаў выраз "Не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло". "Гэта падштурхне нас да таго, што мы пачнём нарэшце прадаваць беларускае як належыць, у поўным аб'ёме", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

ГЦ "Сталіца" працуе з 2006 года і цяпер перажывае абнаўленне і рэбрэндынг. Уласнік цэнтра - Мінгарвыканкам - пазіцыянуе цэнтр у якасці гандлёвай прасторы, у якой прадстаўлены фірменныя магазіны вядучых беларускіх вытворцаў. Галоўная мэта пераўтварэнняў - папулярызаваць айчынныя брэнды і стварыць для пакупнікоў камфортныя ўмовы для іх набыцця, сабраўшы ў адным месцы, каб была магчымасць ацаніць іх перавагі. Для айчынных вытворцаў па рашэнні ўрада прадугледжаны асаблівыя стаўкі арэнднай платы ніжэйшыя за рыначныя.

На пастаяннай аснове ў гандлёвым цэнтры праходзяць кірмашы беларускіх дызайнераў і майстроў, маркетынгавыя мерапрыемствы па папулярызацыі айчынных тавараў, дні скідак, выстаўкі, спартыўныя мерапрыемствы, розныя рэкламныя акцыі. Тут таксама праводзяцца паказы калекцый айчынных брэндаў канцэрна "Беллегпрам" з удзелам мадэлей Нацыянальнай школы прыгажосці.

Наладжана супрацоўніцтва з вядучымі творчымі ВНУ краіны. Іх студэнтам прадастаўляецца магчымасць прадэманстраваць сваю творчасць: творы мастацтва, харэаграфічныя нумары і праграмы. Прэзідэнт звярнуў увагу, што за такі ўдзел студэнцкай моладзі ў рабоце гандлёвага цэнтра можна прадугледзець матэрыяльнае ўзнагароджанне. "Ніхто не гаворыць аб тым, што мы "верталётныя" грошы будзем раскідваць, але калі студэнт прыйшоў і штосьці сыграў, праспяваў, карціны захочуць вывесіць - няхай прадаюць. Трэба падтрымліваць", - сказаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі