ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 красавіка 2023, 13:03

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна напярэдадні ВДС у Маскве завяршылася далёка за поўнач

6 красавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 5 красавіка, напярэдадні пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, правялі двухбаковую сустрэчу. Паводле інфармацыі Telegram-канала "Пул Першага", сустрэчу лідары краін завяршылі ўжо далёка за поўнач, паведамляе БЕЛТА.

"Інсайд Пула Першага. У 02.15 напярэдадні завяршылася сустрэча Лукашэнкі і Пуціна. Фота развітання позна ноччу каля аўтамабіля таксама ёсць", - піша рэсурс.

Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў у Крамлі 5 красавіка пачалася прыкладна ў 20.00.

"Мы ўсё гэта пераадолеем. І той, хто спадзяецца або прагназаваў, што мы рухнем, - нічога мы не рухнулі. Так, будзе няпроста. А калі было проста? Мы вытрымаем і зробім усё нават у мікраэлектроніцы, дзе мы з вамі год таму, сустракаючыся ў вашым кабінеце, якраз абмяркоўвалі, што нам рабіць. Аказваецца, і тут знайшлі магчымасць працаваць. І ракеты лятаюць, і баявая тэхніка перамяшчаецца і ў нас, і ў вас. Таму ўсё мы пераадолеем, трэба крыху часу. А заўтра падвядзём вынікі, што мы зрабілі. Мы дакладна адпрацавалі зарплату, якую нам плацяць", - падкрэсліў беларускі лідар у пачатку перагавораў.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўжо рэалізавана 80 працэнтаў з саюзных праграм. І частыя сустрэчы з Уладзімірам Пуціным якраз былі звязаны з тым, каб не было тармажэння пры выкананні.

У сваю чаргу Уладзімір Пуцін таксама падкрэсліў, што вельмі шмат зроблена ў выніку сумеснай работы. "Дзякуй, што прыехалі менавіта напярэдадні. Гэта дасць нам магчымасць у спакойнай, простай абстаноўцы пагаварыць па тым, што мы заўтра павінны будзем вырашаць і абмяркоўваць ужо ў афіцыйнай абстаноўцы разам з нашымі калегамі", - дадаў расійскі лідар у пачатку сустрэчы.

Як паведамлялася БЕЛТА па спасылкай на прэс-службу Прэзідэнта Беларусі, на гэтай сустрэчы прэзідэнтаў планавалася разгледзець шырокі спектр пытанняў беларуска-расійскіх адносін, уключаючы тыя, якія не падлягаюць абмеркаванню на ВДС. У ліку тэм - імпартазамяшчэнне, паглыбленне кааперацыі, развіццё высокатэхналагічных галін, міжнародная абстаноўка, меры, што прымаюцца па ажыццяўленні бяспекі.

Частку перагавораў лідары краін правялі за рабочай вячэрай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі