ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 4 ліпеня 2020
Мінск Малавоблачна +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 чэрвеня 2020, 11:18

Сустрэча Лукашэнкі і Орбана праходзіць у Мінску

У час сустрэчы
У час сустрэчы

5 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана праходзіць у Палацы Незалежнасці ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Венгерскі лідар наведвае Беларусь з першым афіцыйным візітам. Перагаворам папярэднічае афіцыйная цырымонія сустрэчы.

Як паведамлялася, лідары краін абмяркуюць пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў. Беларусь і Венгрыя ўжо маюць добры зачын у развіцці адносін, аднак ёсць вялікі патэнцыял для пашырэння ўзаемадзеяння ў розных сферах.

Акрамя таго, на перагаворах будзе абмяркоўвацца супрацоўніцтва па лініі Беларусь-ЕС, у тым ліку ў фармаце "Усходняга партнёрства". У цэнтры ўвагі таксама будуць сітуацыя ў рэгіёне і свеце, падыходы да вырашэння найбольш актуальных праблем.

У прэс-службе Прэзідэнта Беларусі напярэдадні выказалі ўпэўненасць, што візіт Віктара Орбана стане важным этапам у развіцці беларуска-венгерскіх адносін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі