
10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Суддзі Вярхоўнага Суда ўдастоены медалёў і Падзякі Прэзідэнта Беларусі за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне судовай сістэмы, ажыццяўленне правасуддзя і забеспячэнне законнасці. Адпаведныя ўказ і распараджэнне падпісаў 10 красавіка кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Суддзі Вярхоўнага Суда Таццяна Праташчык, Валянціна Крывая, Ганна Сакалоўская, Ірына Тылец, Іна Цысік і Аляксей Цяцюхін узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі", Пётр Лістраценка, Аляксей Рыбакоў і Андрэй Яфрэмаў - "За бездакорную службу" ІІІ ступені.
Званне заслужанага юрыста Беларусі прысвоена суддзі Вярхоўнага Суда Валянціне Кулік.
Суддзям гэтага суда Андрэю Алешчанку і Фёдару Чубкаўцу аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта.-0-