ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 30 верасня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 мая 2022, 17:17

Статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі прысвоены аб'ектам мемарыяльнага комплексу "Хатынь"

Фота з архіва
Фота з архіва

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі прысвоены аб'ектам капітальнага рамонту і рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу "Хатынь". Адпаведны ўказ нумар 176 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прыняць удзел ва Усебеларускай маладзёжнай будоўлі змогуць юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 14 да 31 года, у тым ліку ў складзе студэнцкіх атрадаў. Гэта дасць магчымасць аб'яднаць іх значнай грамадзянска-патрыятычнай ідэяй, будзе садзейнічаць павышэнню сацыяльнай актыўнасці моладзі, а таксама папулярызацыі і развіццю студатрадаўскага руху.

З ініцыятывай надаць аб'ектам у "Хатыні" статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі да кіраўніка дзяржавы звярнуліся прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў час звароту Прэзідэнта з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу ў студзені 2022 года. "У нас ёсць праекты, звязаныя з занятасцю моладзі. І як вы адзначылі ў сваім Пасланні, моладзь неабходна выхоўваць пры дапамозе працы. З'явілася ініцыятыва студэнцкіх атрадаў беларускага рэспубліканскага саюза моладзі - аб'явіць будаўніцтва музея на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Хатынь" Усебеларускай маладзёжнай будоўляй. Менавіта такія аб'екты павінны ўзводзіцца рукамі маладых людзей", - звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук'янаў.

Будаўніцтва музея на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу і рэстаўрацыйныя работы Прэзідэнт даручыў завяршыць у сціслыя тэрміны - да 80-годдзя Хатынскай трагедыі. Як дакладваў кіраўніку дзяржавы 16 красавіка дырэктар "Хатыні" Артур Зельскі, першая чарга будаўніцтва запланавана на 2022 год і ўключае ачыстку скульптуры "Няскораны чалавек", рамонт п'едэстала, манумента "Дах гумна" і мемарыяла "Вянок памяці", рэстаўрацыю гранітных пліт дарогі "Апошні шлях". У час другой чаргі будаўніцтва прадугледжваецца адрамантаваць мемарыялы "Могілкі вёсак" і "Дрэва жыцця", бетонныя агароджы пахаванняў, урны з зямлёй. Трэцяя чарга прадугледжвае рамонт падсветкі цэнтральнай дарожкі і гукавога афармлення мемарыяла. Новы будынак музея будзе аднапавярховым, плошчай 1 тыс. кв.м, з шасцю выставачнымі заламі.

Традыцыя правядзення маладзёжных будоўляў у Беларусі налічвае некалькі дзесяцігоддзяў. Новы імпульс яна атрымала ў 2005 годзе дзякуючы рашэнню Прэзідэнта падтрымаць адраджэнне і развіццё ў краіне студэнцкіх атрадаў. Маладзёжнай будоўляй тады была аб'яўлена рэканструкцыя часткі Аўгустоўскага канала. У далейшым студэнцкія атрады ўдзельнічалі ва ўзвядзенні і рэканструкцыі такіх знакавых аб'ектаў, як Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Нясвіжскі і Косаўскі замкі, спартыўны комплекс "Мінск-арэна", сталічная Студэнцкая вёска, Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на пр. Пераможцаў у Мінску, трэцяя лінія Мінскага метрапалітэна. У 2014 годзе статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі быў прысвоены аб'ектам будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі, а з 2019 года - і аб'ектам сацыяльнай інфраструктуры ў Астраўцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі