ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 ліпеня 2022, 22:02

Спецыяльная ўзнагарода Прэзідэнта на "Славянскім базары" ўручана Анатолю Ярмоленку і ансамблю "Сябры"

Анатоль Ярмоленка
Анатоль Ярмоленка

14 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі выканаўца Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры" ўдастоены ў гэтым годзе спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўручыў артыстам узнагароду ў час цырымоніі адкрыцця XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

"Дарагія сябры, прыемна быць у гэтай зале. Я ўжо немалады палітык, адчуваю гэту аўру, гэту адкрытасць, шчырасць. Мяне ў гэтым плане не падманеш, вы сапраўдныя. Дзякуй вам", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Анатоль Ярмоленка адзначыў, што сама назва ўзнагароды сімвалічная: у нашай краіне і за яе межамі, у нашых суседзяў заўсёды павінны быць мір і ўзаемаразуменне. Паводле яго слоў, вельмі добра, што ёсць такі цудоўны фестываль, як "Славянскі базар у Віцебску". Артыст падкрэсліў, як важна было захаваць фестываль. Беларусы могуць ганарыцца тым, што ім гэта ўдалося.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі