ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 верасня 2021, 20:21

Сімвал адзінства. Лукашэнка разам з тысячамі беларусаў прыняў удзел у патрыятычным форуме

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у форуме патрыятычных сіл "Сімвал адзінства", які стаў кульмінацыяй Дня народнага адзінства, што ўпершыню адзначаецца ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы ўпершыню ў гісторыі нашай дзяржавы адзначаем новае свята Беларусі - Дзень народнага адзінства. Мы адраджаем тым самым традыцыю ўспамінаць падзею, якая вярнула нам разрэзаную па жывым родную зямлю", - сказаў беларускі лідар у сваім выступленні на мерапрыемстве.

Ён нагадаў, што ў далёкім 1939-м Беларусь уз'ядналася ў сваіх нацыянальных граніцах. "Стагоддзямі падзяляемы паміж княствамі, каралеўствамі і імперыямі народ упершыню атрымаў шанц пабудаваць уласную дзяржаву на гістарычнай зямлі. Гэта здарылася больш як 80 гадоў таму 17 верасня, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Што значыць гэты дзень для нас, пакаленняў, якія жывуць цяпер? Гэта наша гістарычная памяць. Памяць, якая звязвае разам людзей і эпохі, перадае вопыт і перасцерагае ад фатальных памылак".

Форум патрыятычных сіл у "Мінск-Арэне" сёння вечарам сабраў шматлікіх прадстаўнікоў патрыятычных сіл краіны, членаў грамадскіх аб'яднанняў і проста неабыякавых грамадзян, для якіх словы "адзінства", "незалежнасць" і "суверэнітэт" напоўнены глыбокім сэнсам. Арганізатары падрыхтавалі грандыёзнае шоу з удзелам беларускіх артыстаў.

Тыя, хто не змог па тых ці іншых прычынах асабіста прысутнічаць на свяце, тым не менш, змогуць пранікнуцца духам яднання - мерапрыемства пакажуць у эфіры беларускага тэлебачання.

Як паведамлялася БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка сёння спецыяльна раней вылецеў з Душанбэ, дзе ў гэтыя дні праходзілі саміты ШАС і АДКБ, каб паспець да пачатку мерапрыемства. Калегі беларускага лідара аднесліся да гэтага з поўным разуменнем.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі