
10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння прыме ўдзел у рэспубліканскім семінары-нарадзе "Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", паведамляе БЕЛТА.
У мерапрыемстве прымуць удзел амаль 700 чалавек. У іх ліку - вышэйшыя службовыя асобы, а таксама асобы, якія займаюць кіруючыя пасады ў дзяржорганах і арганізацыях, прадстаўнікі Апарату Савета Міністраў, Савета Рэспублікі, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, кіраўніцтва дзяржорганаў, Адміністрацыі Прэзідэнта, прадстаўнікі абл-, райвыканкамаў і мясцовых арганізацый у гарадах, мясцовых Саветаў дэпутатаў, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, грамадскіх аб'яднанняў і экспертнай супольнасці, кіраўнікі вядучых СМІ.
Напярэдадні, 9 чэрвеня, у рамках семінара-нарады адбыліся пасяджэнні ў шасці секцыях, у час якіх абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў па тэме актуалізацыі метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні.-0-