Сцяг Пятніца, 12 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 студзеня 2024, 11:32

Рабочая паездка Лукашэнкі ў Барысаўскі раён прысвечана развіццю аўтамабілебудавання і электратранспарту 

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочай паездкі ў Барысаўскі раён наведвае СЗАТ "БЕЛДЖЫ", паведамляе БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы даложаць аб развіцці аўтамабілебудавання і электратранспарту, бягучай рабоце і перспектывах развіцця СЗАТ "БЕЛДЖЫ", стварэнні электрычнай версіі аўтамабіля BELGEE X50 - электрамабіля BELGEE Е-X50.

Чакаецца, што кіраўнік дзяржавы таксама агледзіць выстаўку з узорамі выпускаемай прадукцыі СЗАТ "БЕЛДЖЫ", СП ЗАТ "Юнісан", электратранспартам вытворчасці прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці і НАН Беларусі.

На сённяшні дзень у Беларусі работа па стварэнні айчынных легкавых аўтамабіляў вядзецца па некалькіх напрамках.

Перш за ўсё - гэта СЗАТ "БЕЛДЖЫ". Заводам атрымана ліцэнзія на вытворчасць мадэлі X50. Арганізавана работа па імпартазамяшчэнні шэрага аўтакампанентаў і матэрыялаў на айчынныя. У 2024 годзе запланавана атрыманне ліцэнзіі на яшчэ дзве мадэлі – X70, S50. Узгадняецца план мадэрнізацыі завода для павелічэння магутнасці да 120 тыс. аўтамабіляў у год пры двухзменным рэжыме працы.

Ліцэнзіі на X50, X70, S50 дадуць магчымасць актывізаваць работы па імпартазамяшчэнні аўтакампанентаў і, у канчатковым выніку, стварыць кампетэнцыі не толькі па вытворчасці легкавых аўтамабіляў, але і іх распрацоўцы і мадэрнізацыі.

Узор X50 перададзены ў НАН Беларусі для стварэння на яго базе айчыннага электрамабіля. Пасля правядзення канструктарскіх работ серыйная вытворчасць айчыннага электрамабіля плануецца на СЗАТ "БЕЛДЖЫ".

Новым напрамкам развіцця айчыннага легкавога машынабудавання з'яўляецца вытворчасць у СП ЗАТ "ЮНІСАН" легкавых аўтамабіляў маркі "HONGQI" (Хунцы) вытворчасці кітайскай кампаніі FAW. Існуючыя дамоўленасці ў перспектыве даюць магчымасць ажыццяўляць не толькі буйнавузлавую, але і дробнавузлавую зборку легкавых аўтамабіляў з далейшай лакалізацыяй асобных вузлоў і камплектуючых.

У цэлым у Беларусі дынамічна нарошчваецца вытворчасць аўтатэхнікі па розных напрамках. У краіне рэалізуюцца два пілотныя праекты па пераводзе пасажырскага транспарту на электратранспарт у Жодзіне і Шклоўскім раёне з развіццём адпаведнай інфраструктуры. Завяршэнне рэалізацыі праектаў і пастаўка электратранспарту плануецца ў 1-м квартале 2024 года. Мэта заключаецца ў паэтапным нарошчванні выкарыстання электрычнай энергіі ў пасажырскіх перавозках, зніжэнні ўзроўню забруджвання паветра, адпрацоўцы на практыцы існуючых у краіне кампетэнцый у вытворчасці электратранспарту і зарадных станцый.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі