ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 ліпеня 2022, 21:18

"Першая міратворчая". Лукашэнка назваў ролю Беларусі ў падзеях ва Украіне

Фота з архіва
Фота з архіва

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі міратворчая роля ў канфлікце паміж Расіяй і Украінай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Франс Прэс (AFP, Agence France-Presse), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне французскага журналіста аб ролі Беларусі ў падзеях, якія адбываюцца ва Украіне, Аляксандр Лукашэнка назваў яе "найвялікшай".

"Першая міратворчая. Як толькі пачаўся гэты канфлікт, ведаючы ў цэлым, без дэталей, што адбываецца і што адбудзецца, я цэлы дзень тэлефанаваў Зяленскаму і прасіў яго: "Валодзя, сядзь, калі ласка, за стол перагавораў. Гэта ж табе не на шкоду. Размаўляйце. Любы мір заўсёды лепшы за самую добрую вайну", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, што пасля гэтага ў Беларусі адбылося некалькі "вельмі паспяховых" раўндаў перагавораў паміж Расіяй і Украінай. Але Захад - перш за ўсё ЗША і Вялікабрытанія - забаранілі Украіне прадаўжаць іх, заявіў Прэзідэнт.-0-

У час інтэрв
У час інтэрв'ю
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі