ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 3 ліпеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 снежня 2021, 14:47

Перад пачаткам сустрэчы Пуцін заехаў на машыне за Лукашэнкам

Фота Telegram-каналу "Пул Першага"
Фота Telegram-каналу "Пул Першага"

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перад пачаткам сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заехаў на машыне за Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Аб гэтым інфармуе Telegram-канал "Пул Першага", паведамляе БЕЛТА.

Як паведамлялася БЕЛТА, у якасці месца для сустрэчы лідараў дзвюх краін выбраны Канстанцінаўскі палац у Стрэльне. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Пасля сустрэчы Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін плануюць згуляць у хакей.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД. Лідары краін мелі магчымасць працяглы час паразмаўляць і ў нефармальнай абстаноўцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі