ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 жніўня 2022, 11:26

"Павінны карыстацца сваім!" Лукашэнка запатрабаваў ад сельгаспрадпрыемстваў пераходзіць на беларускую тэхніку

Фота з архіва
Фота з архіва

19 жніўня, Пружанскі раён /Кар. БЕЛТА/. Беларускія сельгаспрадпрыемствы павінны карыстацца пераважна айчыннай тэхнікай. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час паездкі ў Пружанскі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што цяпер адна з важнейшых задач - адысці ад імпарту. "Аж да таго, каб вызначаць: дазваляю купіць камбайн, дазваляю купіць сеялку. Астатняе - беларускае, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Інакш у адваротным выпадку мы ніколі не забяспечым загрузку сваіх прадпрыемстваў".

Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу, што і вытворцам тэхнікі трэба забяспечваць гарантыйнае абслугоўванне машын хаця б на працягу трох гадоў.

"Павінны карыстацца сваім. Няхай недзе недацягваем да сусветных узораў. Але гэта ж наша тэхніка. Таму трэба на сваім - імпартазамяшчэнне. Трэба на сваё, на сваё, на сваё! І імпартазамяшчэнне!" - яшчэ раз падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі