ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 25 мая 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 снежня 2021, 16:56

Пакупнікам першага магазіна з мерчам ад Лукашэнкі абяцаюць прэзідэнцкія прэзенты

Фота Telegram-каналу "Пул Першага"
Фота Telegram-каналу "Пул Першага"

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стала вядома, дзе адкрыецца першы магазін з мерчам ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе БЕЛТА.

"Ужо заўтра ў ГЦ "Замак" у 12.00 адчыніць свае дзверы першы (у гісторыі!) магазін з мерчам ад Прэзідэнта. Такога яшчэ не было", - піша Telegram-канал "Пул Першага".

Удакладняецца, што магазін пачне працаваць на другім паверсе гандлёвага цэнтра. Першай сотні пакупнікоў абяцаюць прэзідэнцкі прэзент.

Раней у гэтым годзе Аляксандр Лукашэнка атрымаў у падарунак на дзень нараджэння набор маек са сваімі цытатамі. Тады ж ён паабяцаў запусціць мерч у масы.

Нядаўна сваю фатаграфію на майцы з гэтай серыі апублікавала і прэс-сакратар беларускага лідара Наталля Эйсмант.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі