ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 25 мая 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 снежня 2021, 17:05

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 49 жыхарак Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 505 аб узнагароджанні ордэнам Маці, у адпаведнасці з якім узнагароды ўдастоены 49 жыхарак Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У прыватнасці, работніцы прадпрыемстваў прамысловай, аграпрамысловай сфер, будаўнічай галіны, арганізацый спажыўкааперацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.

У ліку ўзнагароджаных старшая медыцынская сястра Навазаранскай бальніцы сястрынскага догляду ўстановы аховы здароўя "Новалукомская цэнтральная раённая бальніца" Таццяна Зайцава, хатняя гаспадыня з Шаркаўшчыны Вера Ліпская, прадавец Сенненскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства Алеся Уладзімірава, работніца Бераставіцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алена Адамовіч, хатняя гаспадыня з Ваўкавыска Ганна Грышчук, жывёлавод саўгаса "Лідскі" Таццяна Драбко.

Ордэна Маці таксама ўдастоены санітарка акушэрска-гінекалагічнага аддзялення Быхаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Кацярына Ганжа, сацыяльны работнік Бялыніцкага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лілія Ткачэнка, памочнік выхавальніка ясляў-сада ў вёсцы Навасёлкі Магілёўскага раёна Ірына Цімафеева.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі