Сцяг Субота, 15 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 мая 2024, 18:01

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 32 жыхаркі Віцебскай, Гродзенскай абласцей і Мінска

Фота з архіва
Фота з архіва
10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 мая падпісаў указ нумар 196 аб узнагароджванні одэнам Маці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, арганізацый будаўнічай галіны, пракуратуры і Міністэрства ўнутраных спраў, сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю, устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя, а таксама хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных - вядучы спецыяліст па забеспячэнні асноўнай дзейнасці пракуратуры Талачынскага раёна Людміла Альхімовіч, загрузчык сыравіны Дубровенскага льнозавода Ала Белахвостава, настаўнік гімназіі нумар 9 імя Кірычэнкі Гродна Марыя Кісель, кантралёр службы ўліку газу і рэжымаў газазабеспячэння Смаргонскага вытворчага ўпраўлення прадпрыемства "Гроднааблгаз" Вольга Мінчэня, важаты службовых сабак кіналагічнага падраздзялення службы авіяцыйнай бяспекі Нацыянальнага аэрапорта Мінск Алена Васільчанка, мастак-пастаноўшчык заслужанага калектыву "Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі" Алена Каляснікава.

Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 32 жыхаркі Віцебскай, Гродзенскай абласцей і горада Мінска.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі