Сцяг Аўторак, 28 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 красавіка 2024, 15:26

"Ноч бяссонная, глядзеў у прамым эфіры". Лукашэнка аб вяртанні з арбіты касманаўта Марыны Васілеўскай 

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сачыў у прамым эфіры за вяртаннем з Міжнароднай касмічнай станцыі беларускага касманаўта Марыны Васілеўскай і астатніх членаў экіпажа карабля "Саюз МС-24". Сваімі эмоцыямі і перажываннямі наконт гэтага кіраўнік дзяржавы падзяліўся з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Эмоцыі самыя цяжкія. Таму што ноч бяссонная. Я глядзеў у прамым эфіры адстыкоўку апарата, які спускаецца", - сказаў Прэзідэнт.

На пытанне журналісткі, ці перажываў ён, Аляксандр Лукашэнка адказаў так: "Калі твае дзеці будуць у космасе, зразумееш, што такое грамадзянка Беларусі, грамадзянін Беларусі ў космасе. Вядома, мая адказнасць у тым, што, не дай бог  што здарылася б - гэта ўся віна на табе. Таму я, зразумела, рады, што ўсё нармальна адбылося. Перагледзеў некалькі разоў гэтыя кадры. Я вельмі задаволены, што ўсё скончылася. І сам сабе падумаў: ну больш у гэту гульню я гуляць не буду".

Як паведамлялася раней, Прэзідэнт павіншаваў экіпаж карабля "Саюз МС-24" з паспяховай пасадкай. Кіраўнік дзяржавы запрасіў увесь экіпаж карабля і людзей, якія ажыццяўлялі падрыхтоўку да палёту, у госці ў Беларусь.-0-

Фота Паўла Арлоўскага 

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі