
8 жніўня, Мёры /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Мёрскага металапракатнага завода даручыў на працягу тыдня назначыць дырэктара на прадпрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ідэальнае прадпрыемства ператварылі ў банкрута. У нас прадпрыемстваў такіх няма. Гэта суперпрадпрыемства. Тут проста трэба закасаць рукавы і вырабляць прадукцыю, збываць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Як далажылі кіраўніку дзяржавы, паводле першапачатковых планаў прадпрыемства ўжо даўно павінна было выйсці на праектную магутнасць. Але яны былі правалены, адзначыў намеснік прэм'ер-міністра Юрый Назараў.
Цяпер урад разлічвае, што на поўную моц завод пачне працаваць у 2024 годзе.
"Каб на працягу тыдня тут быў завод з дырэктарам. Ніякага банкруцтва, ніякага антыкрызіснага кіраўніка. Будзе дырэктар - ён будзе займацца крызісам. Трэба спыніць усю гэту балбатню", - запатрабаваў Прэзідэнт.-0-