ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 ліпеня 2021, 14:04

"Нельга дапускаць вакууму" - Лукашэнка паставіў задачу мясцовым чыноўнікам актыўней працаваць са СМІ

Фота з архіва
Фота з архіва

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мясцовай вертыкалі ўлады трэба актыўней працаваць з рэгіянальнымі сродкамі масавай інфармацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам мясцовай вертыкалі па актуальных пытаннях грамадска-палітычнай абстаноўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы назваў забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі важным аспектам комплексу мер па забеспячэнні бяспекі і парадку. "Кожны старшыня выканкама павінен мець добрае ўяўленне аб інфармацыйнай карце свайго раёна або горада. Якія СМІ і рэсурсы дзейнічаюць, якую рэдакцыйную палітыку яны праводзяць, якой падтрымкай насельніцтва карыстаюцца, - паставіў задачу Прэзідэнт. - Намеснік старшыні, які курыруе пытанні ідэалогіі і інфармацыі, павінен у твар ведаць усіх журналістаў, якія пражываюць і працуюць у рэгіёне, блогераў, адміністратараў тэлеграм-каналаў і чатаў, працаваць з імі асабіста. Усё павінна быць не проста пад кантролем, а рабіцца з вашага дазволу".

"Нельга дапускаць інфармацыйнага вакууму. Аб гэтым гаварылася неаднаразова", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Цэнтральныя СМІ, паводле яго слоў, працуюць ўжо на якасна новым узроўні і аблвыканкамам i райвыканкамам трэба падцягвацца хаця б да ўзроўню Мінскай вобласці, дзе паспяхова развіваецца абласны медыяхолдынг.

"На жаль, роля рэгіянальнай прэсы на месцах незаслужана заніжана. Часам кіраўнікі раёнаў выкарыстоўваюць мясцовыя газеты як асабістую Дошку гонару. Не хапае праблемных матэрыялаў, актуальных і цікавых чытачу тэм. Займіцеся гэтымі пытаннямі", - указаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі